У пятніцу падвечар у фірменным магазіне УП “Ілаўскае” ў Мядзеле ў чарговы раз стартавала акцыя “З клопатам пра блізкіх — абаронімся ад COVID-19 разам!” Прадаўцы крамы зноў кожнаму пакупніку, незалежна ад сумы, на якую набыў тавар, раздаюць маскі.

Як лічыць прадавец Аксана Шабовіч, меры перасцярогі ад каранавіруса зусім не лішнія. Многія перанеслі гэта небяспечнае захворванне, прышчэпкі яшчэ таксама не ўсе зрабілі. Вось акцыя і нагадвае людзям, што расслабляцца не варта, што трэба насіць маскі.

У магазіне УП “Ілаўскае” ў Мядзеле стартавала акцыя “З клопатам пра блізкіх — абаронімся ад COVID-19 разам!”Такога меркавання прытрымліваецца і пастаянная наведвальніца фірменнай крамы УП “Ілаўскае” Алена Мурзо. “Не спадзявалася, што зноў стану ўдзельніцай акцыі, распачатай прадпрыемствам, — кажа. — Была прыемна здзіўлена. На мой погляд, такія мерапрыемствы патрэбны. Яны дапамагаюць усвядоміць, што неабходна думаць пра здароўе і сваё, і навакольных. А яшчэ садзейнічаюць павышэнню іміджу і прадпрыемства, і магазіна, куды люблю прыходзіць па пакупкі.

Акцыя “З клопатам пра блізкіх — абаронімся ад COVID-19 разам!” праходзіць з 27 жніўня па 3 верасня.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

На здымку: Удзельнікам акцыі, якую праводзіць унітарнае прадпрыемства ў райцэнтры, стаў і мядзяльчанін Юрый Молчан.