У мінулую суботу ў Мядзельскім загсе ўрачыста рэгістравалі 5 шлюбаў

342

МЯДЗЕЛЬСКІ загс у мінулую суботу працаваў у напружаным рытме: тут урачыста рэгістравалі 5 шлюбаў. Столькі за дзень сёлета яшчэ не было (за ўвесь ліпень у раёне створана 11 сем’яў).

Прычына вясельнага буму — прыгожая дата 08.08. Атрымаць першы сямейны дакумент менавіта ў гэты дзень планавалі і яшчэ дзве закаханыя пары, але перанеслі рэгістрацыю шлюбу па прычыне пандэміі каранавіруса.