У дабрачынны марафон аказання дапамогі медыкам уключыліся прадстаўніцы раённага савета “Беларускага саюза жанчын”

482

У дабрачынны марафон аказання дапамогі медыкам, якія змагаюцца з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, уключыліся і прадстаўніцы цудоўнай паловы Мядзельшчыны-члены раённага савета грамадскага аб’­яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Для патрэб медыцынскіх работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы яны набылі кулер для вады. У акцыі ўдзел прынялі Іна Барыева, Вольга Габрусенак, Валянціна Зуеўская, Іна Ярчак, Мая Семяновіч, Таццяна Хацяновіч, Ганна Падгол, Наталля Баран, Таццяна Бірала, Ірына Карапецян, Алена Яцына.