У Буйках 22 снежня па прычыне парыву вадаправода знікала вада

74

На ліквідацыю непаладкі выязджала брыгада Вілейскага водаканала пад кіраўніцтвам майстра Міхаіла Будзіча.

Па прычыне парыву вадаправода часова спынілася  кацельня ў вёсцы Буйкі. Як паведаміў дырэктар УП «Мядзельская ЖКГ» Уладзімір Шабовіч, аператыўна было падключана рэзервовае забяспячэнне кацельні па вадзе. Цеплазабеспячэнне школы, дзіцячага сада і чатырох жылых дамоў не парушана.

Водазабяспячэнне населенага пункта адноўлена, паведаміў вядучы інжынер Вілейскага водаканала Дзмітрый Ляшковіч.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com