«Сюрпрыз на Каляды» для наведвальнікаў аддзялення ТЦСАН

557

Адбылася навагодняя акцыя «Сюрпрыз на Каляды». У яе рамках наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымалі наборы бытавой хіміі і сродкаў аховы ад каранавіруснай інфекцыі. Выдзеліла іх «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

«Сюрпрыз на Каляды» для наведвальнікаў аддзялення ТЦСАН

Таксама ў рамках гэтай акцыі аддзяленне атрымала дабрачынную дапамогу ад магазіна «Капейка» з курортнага пасёлка Нарач. Канцылярскія прылады, наборы для творчасці і рукадзелля спатрэбяцца для работы з наведвальнікамі ў аддзяленні.