Семінар па сучасных тэхналогіях

294

resize-of-d0b1d0b5d180d0bdd18fd0ba1

НА ДНЯХ раённы вузел электрасувязі правёў семінар пад назвай «Тэлекамунікацыйныя паслугі і тэхналогіі». Прычым, калі раней падобныя мерапрыемствы праводзіліся для аўдыторыі шырокай, то зараз да сувязістаў завіталі выключна педагогі. У асноўным — дырэктары і настаўнікі інфарматыкі школ Мядзельшчыны.
— Чаму праводзіце семінар менавіта для работнікаў адукацыі? — запытаў у начальніка раённага вузла электрасувязі Валерыя Антонавіча Койры.
— Па-першае, справа ў тым, што цяперашнім школьнікам жыць у XXI стагоддзі — стагоддзі інфармацыйных і нана-тэхналогій. Таму важна, каб з дзяцінства яны былі з камп’ютэрам на «ты». І ўвогуле без інфармацыйных тэхналогій, Інтэрнэта ўжо цяжка ўявіць адукаванага чалавека.
Па-другое, патэнцыяльныя кліенты недастаткова інфармаваны пра магчымасці вузла электрасувязі. Таму хочам данесці да работнікаў сістэмы адукацыі нашы прапановы ў сферы аказання інфармацыйных паслуг — з мэтай прымянення іх у навучальным працэсе.
resize-of-d0b7d0b0d180d18dd186d0bad0b8 Да пачатку тэарэтычнай часткі ўдзельнікі на дэманстрацыйных месцах маглі пазнаё¬міцца з такімі паслугамі, як інтэрактыўнае тэлебачанне, шыракапалосны доступ у Інтэрнэт па тэхналогіі byfly. Тут нават і відэасувязь наладжвалі.
Адкрыў семінар Валерый Антонавіч Койра. Расказаў пра стан і перспектывы развіцця электрасувязі ў раёне. Далей супрацоўнікі РВЭС з дапамогай прэзентацыі пазнаёмілі з рознымі відамі доступу ў сетку Інтэрнэт, сервіснымі паслугамі лічбавых АТС. І сапраўды, можна было пераканацца ў справядлівасці рэкламнага слогана: «Ваш тэлефон можа больш, чым вы думаеце!».
Канешне, асноўную ўвагу на семінары ўдзялілі магчымасці доступу ў Інтэрнэт. Акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў школах, дзе пакуль працуюць аналагавыя тэлефонныя станцыі, таксама ёсць магчымасць карыстацца хуткасным Інтэрнэтам. А менавіта з дапамогай бесправадных тэлефонаў (па тэхналогіі WLL).
Таксама для ўдзельнікаў правялі экскурсію па сэрвісным цэнтры. А напрыканцы яшчэ і прызы разыгралі сярод тых, хто запоўніў адпаведную анкету.
— Думаю, семінар быў карысны не толькі для ўдзельнікаў, але і для нас, — падвёў вынікі В. А. Койра. — Бо дзякуючы анкетнаму апытанню зможам даведацца пра пажаданні спажыўцоў нашых паслуг і пытанні, якія іх цікавяць.
…У раённым вузле электрасувязі абяцалі, што падобныя семінары будуць наладжваць і надалей. Дарэчы, нават паступала прапанова нешта падобнае праводзіць на базе школ — для старшакласнікаў.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.