Сям’я ў тры пакаленні прагаласавала ў Княгініне

600

Сям’я Лукшаў на Княгінінскі ўчастак для галасавання прыйшла дружным гуртам: унучка Анастасія з дачкой Варварай, Галіна і Аляксандр Лукшы, Лілія і Аляксандр Лукшы.

— Традыцыйна выбары для нас — гэта свята, — расказвае Лілія Лукша. — Вось і сёння чакалі, калі прачнецца наша маленькая Варвара, каб і яе ўзяць з сабой на ўчастак для галасавання.

Сям'я ў тры пакаленні прагаласавала ў Княгініне

Актыўнасць выбаршчыкаў на ўчастку № 19 павялічваецца. Услед за дружнай сям’ёй Лукшаў прагаласаваць прыйшлі Валянціна і Віктар Гамолкі.

Сям'я ў тры пакаленні прагаласавала ў Княгініне

Тым часам ля ўваходу на ўчастак для галасавання выставу сваіх работ прэзентуе Аляксандр Малец.

Сям'я ў тры пакаленні прагаласавала ў Княгініне

А мясцовая гаспадарка «Пруднікі-агра» арганізавала продаж збожжа.