Сям’я Куцкевічаў з аграгарадка Нарач прымала падарункі ад Беларускага саюза жанчын

981

Увечары 28 ліпеня да сям’і Куцкевічаў у аграгарадку Нарач завіталі госці: старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Іна Барыева і дырэктар Нарацкай СШ №1 Тэрэса Кальчынская.

Справа тым, што тут жыве выпускніца, якая набрала 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні — Дзіяна Куцкевіч. Дасягнула яна гэтага выніку па беларускай мове. Дарэчы, на цэнтралізаваным тэсціраванні па гісторыі Дзіяна атрымала 94 балы, па іспанскай мове ёй залічана 100 балаў як уладальніцы Дыплома І ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Беларускі саюз жанчын падтрымлівае таленавітых дзяцей і іх бацькоў. Госці павіншавалі Дзіяну і яе сям’ю, уручылі падзяку раённай арганізацыі БСЖ маме. А падарункам для сям’і сталі саджанцы туі.

Сям'я Куцкевічаў з аграгарадка Нарач прымала падарункі ад Беларускага саюза жанчын