У нашай школе прайшла акцыя «Цяжка птушкам зімаваць — трэба птушкам дапамагаць!». Вучні з бацькамі пабудавалі кармушкі з рознага матэрыялу. У кожнага яна атрымалася розная, але зробленая з душой і цяплом. Размясцілі кармушкі на школьным двары.
А вось нашы сямікласнікі прапанавалі пабудаваць хатку для птушак і падарыць яе Раману Кагадоўскаму. Разам з настаўнікам працоўнага навучання Пятром Мікалаевічам Лашуком наведаліся да Рамана і размясцілі кармушку ў яго двары. Раман паабяцаў клапаціцца аб пярнатых сябрах.
А галоўнае помніць: добрая кармушка- гэта кармушка, ў якой заўсёды ёсць корм!
Валянціна Роліч, намеснік дырэктара Занарацкай СШ па выхаваўчай рабоце.