Свята мёду зноў пройдзе ў аграсядзібе «Хутар Малінаўка»

366

У суботу, 15 жніўня, з 17 да 20 гадзін у аграсядзібе «Хутар Малінаўка» ў вёсцы Малая Сырмеж адбудзецца свята мёду.

Традыцыйна наведвальнікі змогуць паназіраць за працэсам адкачкі мёду і паўдзельнічаць у ім, пачаставацца блінамі з духмяным мёдам і гарбатай, хатнім сырам, прагуляцца і адпачыць на тэрыторыі сядзібы і ля рэчкі Малінаўка. Для дзяцей тут ёсць дзіцячая пляцоўка, батут і гульнявы домік.

Уваход вольны, дэгустацыя мёду бясплатная.

Чытайце таксама: Свята мёду зладзілі ў аграсядзібе «Хутар Малінаўка» (фота)