Супрацоўнікаў Мядзельскага вузла электрасувязі павіншавалі з нагоды 25-годдзя “Белтэлекама”

468

З нагоды 25-годдзя “Белтэлекама” 2 ліпеня павіншаваў сваіх калег са святам начальнік Мядзельскага вузла электрасувязі Анатолій Малько. Былі заахвочаны падарункамі Віктар Лазар, Аляксандр Валюк і Генадзь Бярняк, якія адпрацавалі на прад­прыемстве больш за 35 год. Граматай Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” узнагароджана інжынер электрасувязі ўчастка продажу паслуг Людміла Чарняўская.

Падзяка дырэктара філіяла аб’яўлена электраманцёру лінейных збудаванняў электрасувязі Антону Маліноўскаму. Акрамя таго, усе члены калектыву атрымалі ў сувязі са святам падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі.