Зранку запрацаваў буфет на Юбілейным участка для галасавання № 42 у Мядзеле.
– Тут прадстаўлены шырокі асартымент уласнай прадукцыі, у тым ліку кулінарнай, садавіна, гародніна, сокі, напоі, кандытарскія вырабы, – расказвае намеснік начальніка ўчастка прадпрыемства грамадскага харчавання Мінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Юлія Таргонская. – Сёння прапануем скідкі на ўласную прадукцыю: булачкі, кандытарскія вырабы, у тым ліку пячэнне, пірожнае, кулінарныя вырабы: піцы, чабурэкі… Ёсць і столікі, за якімі людзі могуць прысесці. Абслугоўвае пакупнікоў буфетчык Вольга Рабашапка.

Што прапануе гандаль на ўчастках для галасавання

Што прапануе гандаль на ўчастках для галасавання

А на Купскім участку для галасавання № 53, які размяшчаецца ў курортным пасёлку Нарач, наведвальнікаў буфета вабіў вялікі выбар булачак, пірожных, пячэння – вырабаў мясцовай пякарні. І прадавец Мінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Вольга Сечка толькі паспявала абслугоўваюць чарговых пакупнікоў.

Што прапануе гандаль на ўчастках для галасавання

Што прапануе гандаль на ўчастках для галасавання