Школьнікі з Мядзельшчыны — на галоўнай Ёлцы краіны

1141

Сёння, 24 снежня, у сталічным Палацы Рэспублікі праходзіць галоўная Ёлка краіны з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На свята сабраліся дзеці з усёй Беларусі: юныя даследчыкі і самыя паспяховыя ўдзельнікі алімпіяд, пераможцы спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў, актывісты дзіцячых грамадскіх арганізацый, выдатнікі вучобы, сіроты.

Ёсць там і школьнікі з нашага раёна. Гэта Мікіта Бярняк з гімназіі-інтэрната, Аляксей Пруднікаў і Ганна Юрманава з Мядзельскай СШ №1 імя Ула­дзіміра Дубоўкі, а таксама Глеб Рыбалт са Свірскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Школьнікі з Мядзельшчыны - на галоўнай Ёлцы краіны

Школьнікі з Мядзельшчыны - на галоўнай Ёлцы краіны

Школьнікі з Мядзельшчыны - на галоўнай Ёлцы краіны