Санаторый «Нарачанскі бераг» стаў корпусам санаторыя «Нарач»

1282

ПЕРШЫ квартал года ўвойдзе ў гісторыю нашага курорта тым, што санаторый “Нарачанскі бераг”, які бярэ свой пачатак у 1964 годзе з дома адпачынку, спыніў самастойнае існаванне. Ён стаў яшчэ адным корпусам санаторыя “Нарач”.

Такая метамарфоза ўзаконена загадам генеральнага дырэктара Белпрафсаюзкурорта”. Нагадаем, што ўласнікам маёмасці гэтых здраўніц з’яўляецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Такім чынам санаторый “Нарач” стаў правапераемнікам далучанага да яго “Нарачанскага берага”.

 

Фота з сайта санаторыя «Нарач»