Санаторна-курортная сфера ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй перажывае не лепшыя часы. Днямі стала вядома, што прыпыніў сваю дзейнасць санаторый “Нарач”. Як паведаміў генеральны дырэктар санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” Юрый Чарнуха, санаторый зачынены да 4 мая па прычыне эканамічнай немэтазгоднасці. Юрый Аляксеевіч дадаў, што гэты перыяд будзе выкарыстаны ўстановай для падрыхтоўкі да летняга сезону: запланаваны рамонтныя работы, работы па добраўпарадкаванні. Больш за тое, супрацоўнікам даецца магчымасць застацца дома і не падвяргаць сябе і навакольных магчымай рызыцы.