СЁННЯ, 25 лютага, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч правяла прыём грамадзян у сельскім выканаўчым камітэце ў Свіры.
Затым яна сустрэлася з калектывам педагогаў мясцовай сярэдняй школы, расказала прысутным пра работу VI Усебеларускага народнага сходу, адказала на пытанні настаўнікаў.
А на памяць аб сустрэчы ўручыла навучальнай установе партатыўную і актыўную акустычныя сістэмы, якія будуць дарэчы ў школе пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"