Ірына Супрановіч павіншавала са святамі шматдзетную сям’ю ў Крывічах

623

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” 30 снежня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч завітала ў Крывічы да шматдзетнай сям’і Дзевялтоўскіх. Павіншавала дзяцей і дарослых з навагоднімі святамі, уручыла падарункі.

У сям ‘і Алены і Юрыя Дзевялтоўскіх чацвёра дзяцей узростам ад 2 да 17 год. Сярод іх і дзіця з інваліднасцю. Таму падчас размовы абмеркавалі праблемы людзей, якія маюць абмежаванні ў здароўі, і многія іншыя пытанні.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"