Раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта “Уладар сяла” стартаваў 11 чэрвеня

685

Папулярны сямейны сельскагаспадарчы конкурс сёлета памяняў традыцыйны фармат.

Маладым сем’ям, якія жывуць у сельскай мясцовасці, у пачатковых этапах праекта прапанавалі прыняць удзел завочна, выбраўшы для гэтага папулярны фармат анлайн. На раённым этапе патэнцыяльныя ўдзельнікі прадстаўляюць журы відэаролік на 10 хвілін пра сваю сям’ю і эсэ “Мая сям’я самая лепшая”.

Далей сям’я-пераможца ўдзельнічае ў абласным адборы. Рэспубліканскі фінал адбудзецца 10-11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя падчас рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц