У Мядзеле прайшлі заняткі ў школе павышэння аператыўна-тактычнага майстэрства — падчас іх ліквідавалі «пажар»

422

На базе райаддзела па надзвычайных сітуацыях прайшлі заняткі ў школе павышэння аператыўна-тактычнага майстэрства з работнікамі Валожынскага, Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага райаддзелаў. Правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на вытворчым участку г. Мядзел філіяла «Аўтапарк №4 г. Маладзечна». У ходзе правядзення вучэнняў быў ліквідаваны ўмоўны пажар, а таксама адпрацаваны план эвакуацыі.

Мэты і задачы вучэнняў былі паспяхова дасягнуты. Пасля падрабязна разабралі дзеянні па правядзенні аварыйна-выратавальных работ і выкананні патрабаванняў тэхнікі бяспекі.

У Мядзеле прайшлі заняткі ў школе павышэння аператыўна-тактычнага майстэрства - падчас іх ліквідавалі "пажар" У Мядзеле прайшлі заняткі ў школе павышэння аператыўна-тактычнага майстэрства - падчас іх ліквідавалі "пажар"

 

Фота райаддзела па надзвычайных сітуацыях.