На Мядзельшчыне праводзіцца раённы конкурс эпісталярнага жанру “Пішу табе, мой мужны герой…”

416

Праводзіцца ён з 15 лютага па 15 сакавіка бягучага года.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна ва ўзросце 12-17 год, маладыя спецыялісты, іншыя жыхары Мядзельшчыны.

Мэты і задачы конкурсу:
— садзейнічанне грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення;
— фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай;
— выхаванне пачуцця прыналежнасці да мінулага краіны і разумення яе сённяшняга дня;
— прыцягненне ўвагі сучасных дзяцей і моладзі да ваенна-гістарычнай спадчыны краіны;
— павышэнне прэстыжу ваеннай службы;
— развіццё творчага патэнцыялу і крэатыўнага мыслення ўдзельнікаў конкурсу.
Работы прымаюцца ў трох намінацыях:
— “пісьмо” — у фармаце ліста салдату мінулай вайны, ваеннаслужачаму Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, юнаку прызыўнога ўзросту;
— “эсэ” — у фармаце роздуму пра Радзіму; пра каштоўнасці, якія патрэбна адстойваць і абараняць; пра ваенныя канфлікты; пра мір; пра тое, што хвалюе ў сучаснай гісторыі; пажаданні і наказы ваеннаслужачым; расказы пра ваенныя традыцыі ў сваёй сям’і; разважанні пра неабходнасць абароны Айчыны;
— “верш” — твор уласнага напісання пра любоў да Радзімы; пра паважлівыя адносіны да людзей, якія выконваюць (раней выконвалі) абавязак перад краінай, роднымі, блізкімі.

Не дапускаецца выкарыстанне ў работах інфармацыі і кантэнта экстрэмісцкай накіраванасці, заклікаючых да агрэсіўных паводзін. Конкурсны матэрыял не павінен утрымліваць частковага альбо поўнага плагіята.

Работы будуць ацэньвацца: па адпаведнасці матэрыялу заяўленай тэме, мэце і задачам конкурсу; па граматнасці, дакладнасці і даходлівасці зместу; па эмацыяльным аспекце твора.

Заяўкі ад устаноў адукацыі, працоўных калектываў і жыхароў раёна, а таксама работы ўдзельнікаў у электронным і друкаваным варыянце прымаюцца ў ДУА “Мядзельскі раённы метадычны кабінет” да 12 сакавіка бягучага года.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц