Вось які памідор вырас у парніку ў Ліліі Канашэвіч з вёскі Пярэградзь.

Падзялілася жанчына яшчэ такой знаходкай. Такі крывы баравік-каласавік яна знайшла на тэрыторыі свайго падворку на канцы вёскі.

Працягваем конкурс «Што цікавага вырасла ў вас у агародзе?»

Змяшчайце фота незвычайнай гародніны, садавіны ці іншых дароў прыроды ў каментарыях да гэтай інфармацыі ў сацсетках «Аднакласнікі», Vkontakte, Instagram, Facebook ці адпраўляйце з указаннем аўтара і кантактаў па адным з электронных адрасоў: narazara@tut.by, narazara111@gmail.com.

Самыя цікавыя работы будуць надрукаваныя ў нашай газеце.

Чытайце таксама: Увага: конкурс! Што цікавага вырасла ў вас у агародзе?