Працаўнікі гаспадарак раёна наведалі этнакультурны комплекс «Наносы Адпачынак»

529

Мядзельскі райкам прафсаюза работнікаў АПК сумесна з пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі раёна 9 снежня арганізавалі экскурсію для працаўнікоў розных гаспадарак раёна.

Наведалі яны этнакультурны комплекс «Наносы Адпачынак». Там пабывалі ў музеях: самавараў, рэтрааўтамабіляў савецкага часу, хлеба з вадзяным млыном. Запрасілі іх на чаяванне са свежым хлебам, прыгатаваным у рускай печы па старадаўняй рэцэптуры.

Удзельнікам экскурсія спадабалася, паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая.

Працаўнікі гаспадарак раёна наведалі этнакультурны комплекс «Наносы Адпачынак» Працаўнікі гаспадарак раёна наведалі этнакультурны комплекс «Наносы Адпачынак»

Працаўнікі гаспадарак раёна наведалі этнакультурны комплекс «Наносы Адпачынак»