“Прафсаюзы — дзецям”: павіншавалі выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна

740

У РАМКАХ штогадовай дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы — дзецям” незадоўга да Новага года ў Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна пабывалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Глінская і метадыст Мядзельскага вучэбна-метадычнага кабінета Ларыса Севярын.

Ірына Васільеўна і Ларыса Віктараўна пацікавіліся справамі, марамі і захапленнямі хлопчыкаў і дзяўчынак і ўручылі ім ад раённага камітэта салодкія падарункі. Дарэчы, займаецца ў стацыянарнай групе цэнтра 11 дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Не была абдзелена ўвагай ў той дзень і пярвічная прафсаюзная арганізацыя спецыяльнай установы адукацыі. А атрымала яна ад райкама галіновага прафсаюза падарачны сертыфікат, які ўручыла Ірына Глінская.

“Прафсаюзы — дзецям”: павіншавалі выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна