Першае ў гэтым годзе немаўля ў раёне нарадзілася толькі 9 студзеня

789

Першае ў гэтым годзе немаўля з’явілася на свет толькі 9 студзеня, паведамілі ў акушэрскім аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. У 10:05 дачушку вагой 3850 грамаў і ростам 56 сантыметраў нарадзіла Вольга Счасная з аграгарадка Нарач.

А менш як праз дзве гадзіны з’явілася на свет яшчэ адна новая жыхарка раёна: у 12:00 дзяўчынку вагой 3050 грамаў і ростам 50 сантыметраў нарадзіла мядзяльчанка Алеся Пуня.

Фота ілюстрацыйнае