Перасоўны медыцынскі комплекс сёння працуе ў Мядзельскай ЖКГ

113

Вакцынацыя супраць каранавіруса працягваецца. Сёння, 23 жніўня, перасоўны медыцынскі комплекс цэнтральнай раённай бальніцы працуе з 7.45 у Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Зрабіць там прышчэпку ад каранавіруса могуць не толькі работнікі прадпрыемства, але і ахвотныя з іншых арганізацый.

Нагадваем, што перасоўны медыцынскі комплекс працуе да 16.00 (перапынак на абед — з 13.00 да 13.20). Каб зрабіць прышчэпку, неабходна мець пры сабе пашпарт.

Фота з архіва «Нарачанскай зары»