Сямейнае насілле

Сямейнае насілле — з ява даволі распаўсюджаная ва ўсім свеце і ў розных пластах насельніцтва. Пра яго гавораць звычайна ў тых выпадках, калі факты грубых і жорсткіх адносін не адзінкавыя і сітуацыйныя, а рэгулярныя, сістэматычныя і пастаянна паўтараюцца. Не бывае дамашняга насільніка, які ўшчамляе сваю ахвяру ў нечым адным. Гэта звычайна цыкл фізічнай, слоўнай, эмацыянальнай, маральнай і эканамічнай абраз, які пастаянна паўтараецца, прычым, з кожным разам часцей, з мэтай кантролю, запужвання, унушэння пачуцця страху. Такая сістэма паводзін дазваляе захоўваць уладу над блізкім чалавекам. Сярод ахвяр дамашняга насілля 95% складаюць жанчыны і дзеці.

Існуюць і пэўныя правілы паводзін

Вельмі часта нашы ўчынкі не могуць растлумачыць не толькі чужыя людзі, але і мы самі. Не кожная жанчына ці мужчына здольны ў глыбіні душы прызнацца сабе, што муж ці жонка — тыповы слабы чалавек з садысцкімі схільнасцямі. Тым больш, калі пражыта разам не адзін год, а сітуацыя настолькі цяжкая, што, здаецца, з яе няма выйсця.

У выпадку дамашняга насілля важна зразумець, што рабіць далей. Вядома, адзінага рашэння гэтай праблемы няма. Аднак некаторыя агульныя моманты для выхаду з крызісных адносін знайсці можна. Асноўныя з іх наступныя:

Памятайце, што існуюць крызісныя цэнтры, “крызісныя пакоі”. Калі вы не гатовы пайсці туды на кансультацыю, падумайце пра тэлефонны званок на “гарачую лінію”, дзе абавязкова дапамогуць асобам, якія сутыкнуліся з сямейным насіллем.

Раскажыце пра тое, што адбываецца з вамі, большай колькасці людзей. Грамадскае меркаванне можа паставіць на месца вашага крыўдзіцеля.

У самастойных, актыўных жанчын менш шанцаў стаць ахвярай. Памятайце пра гэта самі і вучыце дачок ніколі не здавацца. Кахайце і будзьце каханымі. Толькі не дазваляйце сябе згубіць.

У народзе кажуць, што пасля першага ўдару заўсёды будзе другі. Як сведчыць статыстыка, ён наступае ў 80% выпадкаў. Адзін шанц даць можна, другі — не.

Старайцеся папярэдзіць мужа, які разбушаваўся, пра крымінальную адказнасць. Калі гэта не дапамагае — выклікайце міліцыю.

Калі можаце збегчы ад тырана і жыць самастойна — скарыстайцеся гэтым шанцам;
Пашкадуйце дзяцей, якія растуць у складанай абстаноўцы і бачаць здзекі з вас. Так яны траўмуюць псіхіку і атрымліваюць душэўныя раны.

Скажыце насіллю: “Не!”

Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з мэтай папярэджання насілля ў сям і аказвае паслугу часовага прытулку — “крызісны пакой”. Пражыванне там не абмежавана часовымі рамкамі, ажыццяўляецца на бяcплатнай аснове. У план рэабілітацыі ўваходзіць псіхалагічная, сацыяльная і юрыдычная дапамога. Тэлефон экстраннай псіхалагічнай дапамогі — 21-1-11.
Рэжым работы: будныя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Кругласутачныя тэлефоны службы эстраннай псіхалагічнай дапамогі:
“ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ” — 8-017 270-24-01 (гарадскі), 8-029 899-04-01 (МТС) з магчымасцю звароту праз месэнджары Вайбер, Тэлеграм, Ватсап.

Дапамога аказваецца бясплатна і ананімна без абмежаванняў па ўзросце, полу, нацыянальнасці, месцы жыхарства, стане здароўя.

Таццяна ТАНАНА,  псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Мядзельскага ТЦСАН.