ПАД такой назвай 12 кастрычніка бягучага года ў сталічнай вобласці прайшла валанцёрская экалагічная акцыя. Яна была прымеркавана да Года малой радзімы.

Актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі прынялі вучні 8-9 класаў і настаўнікі Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Было высаджана агульнымі намаганнямі звыш 50 дрэў і кустоў. Напрыклад, сумах (воцатнае дрэва), туя залацістая, лапчатка жоўтая (курыльскі чай), спірэя, ядловец, абляпіха знайшлі сваё месца на прышкольным участку. Саджанцы елкі і сасны былі высаджаны на пазашкольнай тэрыторыі каля трубаў гарадскіх цепласетак. Гэта там, дзе яны не прыжыліся з вясны. Дарэчы, маленькімі ялінкамі і соснамі забяспечыў удзельнікаў акцыі старшыня папячыцельскага савета ўстановы адукацыі Святаслаў Гаўрыс.

“Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэйшай!” “Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэйшай!” “Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэйшай!” “Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэйшай!”

На здымках: плённа працуюць на пасадцы дрэў і кустоўя вучні і настаўнікі Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.