ПАПОЎНІЎСЯ аўтапарк упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Новым аўтобусам “ПАЗ-32053” кіруе Часлаў Шыманоўскі, а вучэбна-метадычны аўтамабіль “Джылі Атлас” давераны Сцяпану Клімовічу.

Начальнік групы гаспадарчага абслугоўвання ўпраўлення Аляксандр Хіхель расказаў, што абодва вадзіцелі маюць вялікі вопыт, шмат год працуюць без парушэнняў.

Фота ілюстрацыйнае