Памёр народны мастак Беларусі, ураджэнец Мядзельшчыны Васіль Шаранговіч

312

Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у Беларускім саюзе мастакоў.

Васіль Шаранговіч — народны мастак, прафесар, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі, доўгі час быў рэктарам Акадэміі мастацтваў. Родам Васіль Шаранговіч з вёскі Качаны на Мядзельшчыне. З 2018 года ў Цэнтры культуры і вольнага часу ў курортным пасёлку Нарач працуе мастацкая галерэя яго твораў.

Развітанне з Васілём Шаранговічам пройдзе 3 студзеня з 11.00 да 13.00 у Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа ў Мінску. Пахаваюць народнага мастака на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Пару дзён таму памерла яго жонка, а сёння і ён сам, не дажыўшы да свайго дня 83-годдзя ўсяго пару тыдняў.