Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Шкленікове (фота)

716

ШКЛЕНІКОВА — вогненная вёска. 27 верасня 1943 года ворагі зажыва спалілі 15 яе жыхароў.

Сёння, 25 верасня, ля помніка бязвінным ахвярам адбыўся традыцыйны мітынг. Удзельнікамі яго сталі тутэйшыя жыхары і прыезджыя, прадстаўнікі мясцовай улады, школьнікі. Пра цяжкія страты ваеннай пары і каштоўнасць мірнага жыцця, важнасць захавання грамадскай згоды гаварылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, праўнучка аднаго з загінуўшых Аліна Грышкевіч і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гардон.

Падрабязней пра мітынг чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Шкленікове (фота)Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Шкленікове (фота) Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Шкленікове (фота)

Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Шкленікове (фота) Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Шкленікове (фота)Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі ў Шкленікове (фота)