Найбольшы прагрэс у вытворчасці малака дасягнуты ў таварыстве “Занарачанскі”

550

Найбольшы прагрэс у справе вытворчасці малака назіраецца ў таварыстве “Занарачанскі”. Яно прадае штодня дзяржаве больш за васямнаццаць тон малака, прыбаўка ў параўнанне з мінулым годам перавышае чатыры тоны.

Канечне, вялікая заслуга ў гэтым як аператараў машыннага даення, так і іншых работнікаў ферм. Акрамя таго, дырэктар гаспадаркі Юрый Гапановіч адзначае і важкі ўклад у агульную справу вадзіцеля Андрэя Варанца, які на грузавым аўтамабілі заўсёды своечасова дастаўляе туды камбікармы, макуху.