Наводзяць парадак у вёсцы Новыя Габы

362

Работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў не спыняюцца і ў гэтыя пераднавагоднія дні. Як паведаміла старшыня Слабадскога сельвыканкама Антаніна Крыўко, зараз яны завяршаюць наводзіць парадак у вёсцы Новыя Габы.

У прыватнасці, там закапалі рэшткі дзевяці падмуркаў ад старых дамоў. З тэхнікай ім дапамог філіял “ДРБУ-133” — выдзелілі экскаватар і па­грузчык “Амкадор”.У населеным пункце выразаюць кустоўе, наводзяць парадак у закінутых вясковых садах. Гэтай справай займаюцца як супрацоўнікі сельвыканкама, так і культработнікі, тэхработнікі Старагабскага ВПК д/с-СШ. У прыклад Антаніна Пятроўна прывяла Мікалая Бабро­віча, які па-майстэрску ўпраўляецца і з сякерай, і з бензапілой. Не цураюцца гэтай патрэбнай справы і мясцовыя жыхары.