Навагодні ранішнік прайшоў у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі

644

Навагодняе свята адбылося ў Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Прайшло яно ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Выхаванцы цэнтра разам з педагогамі і валанцёрамі вадзілі карагоды вакол упрыгожанай ёлкі, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях. І вядома, атрымлівалі падарункі.

Дзяцей і бацькоў павіншавала са святам начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава. Уручыла падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд». Прызначаліся хлопчыкам і дзяўчынкам таксама падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі санаторыя «Сосны», райкама прафсаюза работнікаў АПК. Перадалі ім цацкі-падарункі, якія сабралі падчас акцыі «Ёлка жаданняў», якую праводзіў райкам БРСМ прызначаны яны для карэкцыйнай работы з дзеткамі.

Ранішнік рыхтавалі педагогі цэнтра з дапамогай удзельнікаў валанцёрскіх атрадаў БРСМ і гімназіі-інтэрната Мядзела.

Навагодні ранішнік прайшоў у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі

Навагодні ранішнік прайшоў у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Навагодні ранішнік прайшоў у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Навагодні ранішнік прайшоў у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі

 

Больш падрабязна чытайце ў заўтрашнім нумары «Нарачанскай зары»