Натуральная ці штучная? Высвятляем, якія ялінкі ўпрыгожаць хаты і кватэры жыхароў Мядзельшчыны

148

Натуральная ці штучная? Высвятляем, якія ялінкі ўпрыгожаць хаты і кватэры жыхароў Мядзельшчыны

Алеся ДЗІКАЯ, прадавец кніжнага магазіна ў Мядзеле:

— Канечне, натуральная! Ад паху лясной ялінкі настрой робіцца святочным, а ад штучнай такога эфекту няма. Таму штогод упрыгожваем сапраўднае дрэўца, і перспектыва потым вымятаць ігліцу зусім не палохае.

 

 

 

 

***

 

Натуральная ці штучная? Высвятляем, якія ялінкі ўпрыгожаць хаты і кватэры жыхароў МядзельшчыныАляксандр КРЫЎКО, механізатар сельгасфіліяла “Дзягілі”:

— У нас якраз гасцююць дачка і малая ўнучка (ёй 20 студзеня год будзе). Так што ёлку абавязкова паставім. І, канечне, натуральную. Ад яе лесам пахне! Што ёлка павінна быць сапраўдная, прывык з дзяцінства — тады тата прывозіў яе з лесу. Ну а мы зараз купім у лясніцтве.

 

 

 

 

***

Натуральная ці штучная? Высвятляем, якія ялінкі ўпрыгожаць хаты і кватэры жыхароў Мядзельшчыны

Іна БУТАРАВА, гаспадыня прыватнай крамы ў Мядзеле:

— Штучная. Прадаю такія ялінкі іншым, сабе таксама набыла некалькі год таму. І задаволена. Бо, па-першае, штучнае дрэўца — гэта прыгожа. А па-другое, зручна: не давядзецца потым збіраць ігліцу. Натуральныя елкі ў кватэры з цэнтральным ацяпленнем асыпаюцца вельмі хутка. А штучную раз набыў — і ніякіх клопатаў на шмат год наперад: ні купляць не трэба, ні потым выносіць. Ну і яшчэ. Можа, і купіла б невялічкую натуральную елачку, каб яны прадаваліся ў цэнтры горада. А спецыяльна ісці дзеля гэтага на вуліцу Ленінскую не хочацца.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара.

 

 

 

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com