Яшчэ 24 красавіка бягучага года райвыканкам прыняў рашэнне за № 590 “Аб мерах па падрыхтоўцы да летняга сезона масавага адпачынку на тэрыторыі раёна, папярэджванні гібелі людзей на вадзе, прафілактыцы цэркарыёзу”.

У адпаведнасці з дакументам на тэрыторыі раёна вызначана 11 пляжаў і месцаў для купання. З іх на дзяржаўным санітарным кантролі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі знаходзяцца 8. Астатнія кантралюе санслужба Міністэрства ўнутраных спраў і Кіравання спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яшчэ ёсць два дзясяткі месцаў для адпачынку на прыродзе.