На Мядзельшчыне пройдзе “Дзень цвярозасці”

488

АКЦЫЯ “Дзень цвярозасці” пройдзе на Мядзельшчыне ў бліжэйшы панядзелак. На працягу сутак 22 лютага рэкамендавана абмежаваць продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва (за выключэннем рознічнага гандлю на разліў у аб’ектах грамадскага харчавання).

“Дзень цвярозасці” райвыканкам праводзіць у рамках абласнога Комплексу мэтавых мерапрыемстваў па папярэджанні асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, прафілактыцы п янства і алкагалізму і барацьбе з імі.