Мядзельшчына ў люстэрку Перапісу-2019: жанчын больш за мужчын, гараджан — за вяскоўцаў

461

Днямі Галоўнае статыстычнае ўпраўленне вобласці апублікавала бюлетэнь “Агульная колькасць насельніцтва паводле ўзросту і полу, знаходжання ў шлюбе, узроўню адукацыі, нацыянальнасцей, мовы, крыніц сродкаў для існавання па Мінскай вобласці”.

Ён утрымлівае звесткі і пра наш раён. Дык як жа выглядае Мядзельшчына ў люстэрку Перапісу-2019? Пра гэта гутарым з начальнікам аддзела статыстыкі раёна Леанідам БЕРНЯКОВІЧАМ.

— Леанід Сцяпанавіч, дык колькі нас, жыхароў Мядзельшчыны?

— На момант правядзення перапісу (па стане на 0 гадзін 4 кастрычніка 2019 года) у раёне жыло 26206 чалавек. У тым ліку 13382 — у гарадской мясцовасці (да якой адносяцца Мядзел, гарадскія пасёлкі Свір і Крывічы, а таксама курортны пасёлак Нарач) і 12824 — у сельскай. За 10 год, што мінула з папярэдняга перапісу, насельніцтва раёна зменшылася на 3393 чалавекі. Гэта адбылося за кошт жыхароў сельскай мясцовасці, якіх стала менш на 4426. У гарадской жа насельніцтва нават павялічылася — на 1033 чалавекі. Што датычыць скарачэння колькасці жыхароў увогуле па раёне, дык з бюлетэня відаць, што гэта тэндэнцыя характэрная для большасці рэгіёнаў Міншчыны. Хаця насельніцтва вобласці павялічылася (на 48712 чалавек), гэта адбылося толькі за кошт Жодзіна (+3117) і шасці раёнаў: Мінскага (+90249 чалавек), Дзяржынскага (+8248), Смалявіцкага (+8219), Лагойскага (+2715),
Уздзенскага (+207), Чэрвеньскага (+22). У астатніх жа раёнах назіраецца скарачэнне колькасці насельніцтва.

— А якая сітуацыя ў гендарным разрэзе? Традыцыйна «на десять девчонок по статистике девять ребят»?

— Сапраўды, тых, каго называюць цудоўнай паловай чалавецтва, на Мядзельшчыне больш за палову — 54,4%. Мужчын, адпаведна, — 45,6%.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 19.09