Маладыя спецыялісты пачалі працаваць у сістэме аховы здароўя Мядзельшчыны

342

Маладыя спецыялісты пачалі працаваць у сістэме аховы здароўя Мядзельшчыны з першага жніўня. У тым ліку 7 урачоў: 2 неўролагі, хірург, афтальмолаг, акушэр-гінеколаг, педыятр і ўрач агульнай практыкі.

Сярод іх ёсць ураджэнцы раёна. Гэта хірург Ілья Канопка, афтальмолаг Вераніка Федарэц і ўрач агульнай практыкі (загадчык) Сваткаўскай амбулаторыі Аляксей Саковіч. Калектыў медыкаў папоўнілі таксама 3 урачы-інтэрны і 13 спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.