Колькі складае сярэднямесячная зарплата на Мядзельшчыне і дзе атрымліваюць больш

722

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна ў студзені-верасні 2019 года склала 794,7 рубля, у тым ліку ў верасні — 854,1 рубля, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне вобласці.

Вышэй за сярэднераённую склалася зарплата работнікаў інфармацыі і сувязі (1374,1 рубля), фінансавай і страхавой дзейнасці (1311,1 рубля), занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (1064,3 рубля).