Колькі ў Нацпарку “Нарачанскі” вясной ачысцілі гектараў лесу і пасадзілі дрэўцаў

569

ВЯСНОЙ бягучага года работнікі НП “Нарачанскі” ачысцілі ад бытавога смецця і адходаў больш за 400 га лесу ўздоўж аўтамабільных дарог і ля населеных пунктаў раёна.

На плошчы 100 га высаджана амаль 500 тыс. маладых дрэўцаў. Найбольш — у Будслаўскім і Вузлянскім лясніцтвах (адпаведна 52,5 і 32 га).

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц