Колькі на Мя­дзельшчыне жыхароў і якую мову назвалі роднай — з вынікаў перапісу

736

ГАЛОЎНАЕ статыстычнае ўпраўленне вобласці апублікавала бюлетэнь з вынікамі Перапісу-2019. Ён утрымлівае звесткі і пра наш раён.

На момант перапісу на Мя­дзельшчыне жыло 26206 чалавек, у тым ліку 13382 — у гарадской мясцовасці (да якой адносяцца Мядзел, Свір, Крывічы і к. п. Нарач) і 12824 — у сельскай. 11940 — мужчыны, 14266 — жанчыны. 24387 — беларусы, 995 — рускія, 242 — палякі, 191 — украінцы, 18 — армяне.

Большасць удзельнікаў перапісу назвалі роднай мовай беларускую (20275) і рускую (5535). Дома размаўляюць па-беларуску 16529 чалавек, па-руску — 9407. Сярэдні ўзрост жыхара Мядзельшчыны (як і Капыльшчыны) самы высокі ў вобласці — 45,3 года.

Фота narochpark.by