Кацярына Семяненя: Вернасць клятве Гіпакрата даказваем штодня!

741

НА плечы маладога кіраўніка Свірскай участковай бальніцы і яе падначаленых ў канцы красавіка-пачатку мая ў зоне абслугоўвання лячэбнай установы падчас успышкі каранавіруснай інфекцыі выпала нямала выпрабаванняў. Але медыкі з усімі цяжкасцямі і праблемамі справіліся. Яны даказалі і па сённяшні дзень працягваюць даказваць, што сваё асноўнае прызначэнне — дапамагаць хворым людзям — выконваюць спаўна.

Кацярына Семяненя — ураджэнка Мядзельшчыны. Увесь час жыла ў аграгарадку Занарач. Тут і школу закончыла. Аднак у медыцыну прыйшла не адразу. Напачатку паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Правучылася там крыху больш за год і зразумела, што да спецыяльнасці, якую атрымлівае, не ляжыць душа. Таму забрала дакументы, а на наступны год паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 2018 годзе закончыла яго і стала адзіным медыкам у дружнай сям’і Семяненяў.

Інтэрнатуру дзяўчына прахо­дзіла ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы. Па крупінках набіралася вопыту ў старэйшых калег, замацоўвала на практыцы атрыманыя падчас вучобы ў ВНУ веды. Потым атрымала накіраванне ў Свірскую ўчастковую баль­ніцу — урачом агульнай практыкі (загадчыкам). Так і шчыруе тут са жніўня мінулага года.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 20.06

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.