Камізэлькі выратоўваюць жыццё: рэйд прайшоў на возеры Нарач

626

СТАІЦЬ цёплае летняе надвор’е. Таму на азёрах Мядзельшчыны можна бачыць шмат лодак. Як паводзіць сябе на вадаёмах, заядлыя рыбакі ведаюць добра, але далёка не заўсёды імкнуцца выконваць правілы бяспекі. Каб нагадаць ім, што з вадой жартаваць нельга, рэгулярна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы.

18 чэрвеня праведзены чарговы рэйд на возеры Нарач. Гэтым разам у склад рэйдавай брыгады ўвайшлі начальнік выратавальнай станцыі “Зубраня” Аляксандр Андрэеў, міліцыянер патрульна-паставой службы міліцыі РАУС Аляксей Малько і дзяржаўны інспектар Мядзельскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў Яўген Сахончык.

— Асноўная мэта такіх рэйдаў — папярэджанне парушэнняў, звязаных з эксплуатацыяй маламерных суднаў. Бо толькі строгае выкананне правіл бяспекі можа гарантаваць, што бяда не пастукаецца ў дзверы, — расказвае Яўген Васільевіч. — Падчас рэйдаў правяраю, каб у рыбакоў былі выратавальныя камізэлькі, спраўныя і ўкамплектаваныя судны. На суднах у абавязковым парадку павінны быць якар, чарпакі, бо ўсялякія выпадкі здараюцца на вадзе. Адначасова правяраю і дакументы — суднавы білет і сертыфікат аб прахо­джанні тэхнічнага агляду судна.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 24.06

Па выніках рэйду матэрыял да друку падрыхтаваў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

Фота Я. Сахончыка.