І канцэрт у прыдачу

229

 

І канцэрт у прыдачу

ЯК і восенню, так і вясной сельскагаспадарчыя кірмашы прыцягваюць увагу. Традыцыйна праводзяцца яны і на Мядзельшчыне. У адну з субот сакавіка адбыўся кірмаш на гарадскім рыІ канцэрт у прыдачунку. А ў мінулую суботу — у Нарачы. Свае палаткі паставіла ў цэнтры курортнага пасёлка райПО, а гаспадарылі там Ірына Дрозд і Наталля Пупкевіч. Гандлявалі свінінай (разруб), а яшчэ сувенірнымі вырабамі. Хоць і сціпла выглядаў кірмаш, але пакупнікі, тым не менш, знаходзіліся. Вядома, найперш на мяса, цана на яго была даволі памяркоўнай. Непадалёку прапаноўвалі прадукцыю з падворка прыватнікі, што, І канцэрт у прыдачувядома, было таксама не лішнім.

Прыемна, што адгукнуліся на гэта “мерапрыемства” мясцовыя культработнікі. Невялікі канцэрт падрыхтаваў у гэты дзень дуэт у складзе дырэктара Нарацкага СДК Людмілы Смірновай і мастацкага кіраўніка Наталлі Варабей. І распачалі культурную праграму з самай раніцы, каб, зноў жа, прывабіць людзей, надаць ім добрага настрою.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: настрою пакупнікам дадавалі артысты з Нарацкага СДК Людміла Смірнова і Наталля Варабей; іншыя моманты кірмашу.

Фота Георгія Прысмакова.