Газіфікацыя раёна: чытачы цікавяцца, калі ж у іх дамах з’явіцца газ

164

Перавагі карыстання блакітным палівам ацанілі многія жыхары Мядзельшчыны. Да некаторых жа населеных пунктаў, такіх, як Крывічы, Сваткі, Сіманы, вуліца Рачная і перавулкі ў аграгарадку Нарач і газ падведзены, і спажывецкія кааператывы створаны,
але не больш: жоўтая труба застаецца пакуль марай. Нашы чытачы цікавяцца: калі ж у іх дамах з’явіцца газ?

Пра этапы будаўніцтва газаправодаў у раёне расказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Жанна АПАНОВІЧ:

— У гэтым годзе ў адпаведнасці з рашэннем Мінаблвыканкама з абласнога бюджэту на фінансаванне праектавання і будаўніцтва новых вулічных размеркавальных газаправодаў па Мядзельскім раёне выдзелена 86764,30 рубля. Падкрэсліваю, сродкі сёлета выдзелены выключна на праектныя работы. У некаторых газавых кааператывах праектна-каштарысная дакументацыя яшчэ распрацоўваецца, у некаторых яна ўжо праходзіць этап дзяржаўнай экспертызы. Непасрэдна будаўнічыя работы пры выдзяленні бюджэтных сродкаў запланавана распачаць у 2022 годзе. Нагадаю, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года № 368 “Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян”, члены кааператываў аплочваюць толькі 30 працэнтаў выдаткаў на будаўніцтва газаправодаў, астатняе — у памеры 70 працэнтаў — дзяржава.

Запісала Іна ЯРЧАК.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц