КАНДЫДАТУРУ для гэтай публікацыі прапанавала старшыня Княгінінскага  сельвыканкама Вольга Галко. Вольга Станіславаўна назвала жыхарку аграгарадка Ганну Грышкевіч чалавекам надзвычай сціплым і працавітым. А яшчэ —добрай маці, бабуляй і прабабуляй.

Разам з кіраўніком мясцовай улады і накіроўваемся па ўказаным адрасе. Ля веснічак нас сустрэла Ганна Уладзіміраўна. Яна са­праўды аказалася вельмі шчырай жанчынай. Па дагледжанай звонку хаце, утульным двары адчувалася, што тут жыве руплівая і дбайная гаспадыня. Мяне асабіста вельмі ўразілі градкі ля дома. Яны не вельмі вялікія, але на дзіва чыстыя, з раўнюткімі сцежкамі. Пасля ўборкі вырашчанага ўраджаю нават пустазелле сарвана. Зямля старанна перакапана, разраўнавана граблямі. Засталіся на градках толькі чырвоныя буракі. А яшчэ радавалі вока ўзыходы маладзенькага кропу, які не так даўно пасеела на зеляніну жанчына.

У хаце, даволі вялікай і прасторнай, таксама чыста і ўтульна. На покуці на бачным месцы вісяць абразы. На падлозе ўсюды пасланы дыванкі. А на прыбраным ложку высока пакладзены падушкі. Дарэчы, даўней гэтак было модна. У пакоі заўважыла шмат фотаздымкаў.

— Вашы блізкія? — пацікавілася.
— Так. Вось гэта мае дочкі Ліда, Ала і Таня. Дзве з іх жывуць у Мінску, адна ў Мядзеле. Ва ўсіх сем’і, — апавядае Ганна Грышкевіч. — На фотаздымках таксама ўнукі, праўнукі. Вось на беразе Атлантычнага акіяна ўнучка Аня з мужам. Жыве ў Новай Зеландыі. А ўсяго ў мяне 6 унукаў і 10 праўнукаў. Цяпер яны — мая радасць і галоўнае багацце…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 30 верасня