Гісторыя і сучаснасць Мядзельскай СДЮШАР (да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту)

776

ТРАДЫЦЫЙНА ў трэцюю суботу мая наша краіна адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Гэта свята аб’ядноўвае прафесійных спартсменаў, трэнераў і тых, хто прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных узростаў, прафесій і інтарэсаў.

Пра гэта размаўляем з намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці Мядзельскай спецыялізаванай дзі­цяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Наталляй БАРАН.

— Наша школа працуе з 1980 года. Першае аддзяленне, якое тут было адкрыта — веславанне на байдарках і каноэ. А праз чатыры гады адкрылася аддзяленне лыжных гонак. За сорак год існавання са сцен школы выйшла шмат выхаванцаў, якія дабіліся высокіх спартыўных вынікаў на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Менавіта таму наша ўстанова мае статус алімпійскага рэзерву. А пры­свойваецца ён толькі тады, калі выхаванцы на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах, а гэта чэмпіянаты Еўропы, свету і Алімпійскія гульні, заваёўваюць 1-3 месцы.

1 верасня мінулага года ў нас адкрылася аддзяленне лёгкай атлетыкі. Гэтаму па­спрыяла тое, што ў раёне з’явіліся два сучасныя стадыёны: у Мядзеле і курортным пасёлку Нарач. Ёсць магчымасць для правядзення паўнавартасных трэніровак.

— Наталля Уладзіміраўна, калі ласка, некалькі слоў пра кадры.

— У школе працуюць тыя, хто ў свой час тут вучыўся, трэніраваўся. Гэта дырэктар Андрэй Малько, інструктар-метадыст Анастасія Хацяновіч, трэнер-выкладчык па веславанні на байдарках і каноэ ў курорт­ным пасёлку Нарач Яўген Баўтрамовіч і я. Многія выкладчыкі і трэнеры лепшыя гады свайго жыцця аддалі менавіта нашай школе. Сярод іх — Аляксандр Карпей, Валянцін Гушча, Анатолій Пачкоўскі. Ім ужо за 50, але яны заўсёды тут.

На здымку:  дырэктар СДЮШАР раёна Андрэя Малько праводзіць трэніроўку з  Максімам Лаўрынайцем, сярэбраным прызёрам першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 16.05