Дзе знаходзіцца найлепшая ёлка Міншчыны па меркаванні чытачоў МЛЫН.BY

643

За некалькі дзён да Новага года жыхары Мінскай вобласці пачалі выбіраць найлепшую ёлку 2020-га. Анлайн-галасаванне праходзіла на партале МЛЫН.BY з вечара 24 снежня да 14 гадзiн 30 снежня. Ацэньваліся ёлкі, устаноўленыя ў 23 гарадах Міншчыны, — як у дзённым святле, так і ў вечаровым. Пераможцы вызначыліся па колькасці лайкаў.

Першае месца займае навагодняе дрэва з Вілейкі — 6934 лайкі. Ёлка ў райцэнтры штучная, яе вышыня — 12,5 метра, на лапках красуюцца каля 200 цацак.

Дзе знаходзіцца найлепшая ёлка Міншчыны па меркаванні чытачоў МЛЫН.BY

Дзе знаходзіцца найлепшая ёлка Міншчыны па меркаванні чытачоў МЛЫН.BY

На другім месцы Нясвіж — 6023 адзнакі «падабаецца». Ёлка таксама штучная, вышыня 8 метраў, а вось цацак больш за 500. Праўда, для галасавання рэдакцыяй была абрана навагодняя прыгажуня не з цэнтральнай плошчы, а з замка Радзівілаў.

Дзе знаходзіцца найлепшая ёлка Міншчыны па меркаванні чытачоў МЛЫН.BY

Замыкае тройку лідараў Лагойск — 2668 лайкаў. Ёлка штучная і самая высокая сярод пераможцаў — 14 метраў, цацак на ёй каля 300.

Дзе знаходзіцца найлепшая ёлка Міншчыны па меркаванні чытачоў МЛЫН.BY

Далей гарады размясціліся так:

  • Беразіно — 2093
  • Валожын — 1949
  • Барысаў — 1848
  • Мар’іна Горка — 1795
  • Слуцк — 1251
  • Старыя Дарогі — 1220
  • Клецк — 1166
  • Маладзечна — 1108
  • Салігорск — 1057
  • Узда — 977
  • Капыль — 964
  • Любань — 867
  • Заслаўе — 788
  • Чэрвень — 685
  • Жодзіна — 662
  • Мядзел — 524
  • Стоўбцы — 469

Самымі непапулярнымі сярод чытачоў МЛЫН.BY сталі ёлкі, якія ўстаноўлены у Смалявічах (292 лайкі), Дзяржынску (393 лайкі) і Крупках (430 лайкаў).

Да кожнай зялёнай прыгажуні ў кожным горадзе ў навагоднюю ноч прыйдуць людзі, каб загадаць самае запаветнае жаданне, палюбавацца рознакаляровымі агеньчыкамі, павіншаваць адно аднаго са святам і сустрэць Новы, 2020 год.

Варта яшчэ адзначыць, што ў афармленні большасці ёлак Міншчыны знік «савецкі стыль». Напрыклад, на макаўцы замест пяціканцовай зоркі з’явілася васьміканцовая — віфлеемская. Менавіта яна паказвала шлях старажытным вешчунам і пастухам да пячоры, дзе нарадзіўся Хрыстос. Менавіта з Яго Раства пачаўся адлік нашага сучаснага календара.

Праўда, засталіся яшчэ ў Мінскай вобласці ёлкі з лёгкім «савецкім каларытам» — у Вілейцы, Жодзіне, Заслаўі і Уздзе.

Зміцер Арцюх, МЛЫН.BY