Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота)

693

Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа 19 лістапада наведала НДЦ «Зубраня». Прадстаўляла яна рэгіён Марке. У складзе дэлегацыі былі старшыня Італьянскага Чырвонага Крыжа ў гэтым рэгіёне Фабіа Чэкконі, каардынатар па пытаннях арганізацыі і супрацоўніцтва, прадстаўнік валанцёрскіх арганізацый дапамогі дзецям у Чарнобыльскай зоне Эміліа Ваккароні, супрацоўнік аддзялення Італьянскага Чырвонага Крыжа Каміла Гільяні. Таксама завіталі прадстаўнікі Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Мядзельскага райвыканкама.

Госці пазнаёміліся з умовамі для адпачынку і аздараўлення дзяцей у цэнтры. Адбылася сустрэча за круглым сталом з удзельнікамі змены «Свет для людзей». Юныя валанцёры з розных куткоў краіны расказалі пра свае добрыя справы: дапамогу пажылым, інвалідам, дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, бяздомным жывёлам, экалагічныя праекты.

Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота) Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота) Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота) Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота) Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота) Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота) Дэлегацыя Італьянскага Чырвонага Крыжа наведала НДЦ «Зубраня» (фота)

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»