ДАІ нагадвае правілы для вадзіцелей і пешаходаў падчас снегападу

299

З-за складаных умоў надвор’я, рэзкіх перападаў начных і дзенных тэмператур, галаледу, снегу, снежных заносаў і туманаў ДАІ Мядзельскага РАУС дае вадзіцелям і пешаходам наступныя рэкамендацыі:

Абірайце правільную хуткасць руху.

Абірайце бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля, які перад вамі, і бакавы інтэрвал.

Не абганяйце іншыя аўтамабілі неадумана.

Выкарыстоўвайце бліжняе святло фар.

Не адцягвайце ўвагу за рулем.

Пазбягайце рэзкага тармажэння.

Пры пад’езде да нерэгуляванных пешаходных пераходаз знізьце хуткасць і прыпыніцеся.

Кіруйце аўтамабілем толькі пасля добрага адпачынку, з максімальнай канцэнтрацыяй увагі, з упэуненасцю у сваіх сілах і тэхнічных характарыстыках вашага аўто.

Пешаходам у неспрыяльных умовах надвор’я рэкамендуюць:

быць асцярожнымі падчас пераходу дарогі;

пераходзіць дарогу толькі у вызначанных правіламі месцах;

пры пераходзе не спяшацца, глядзець па баках;

у цемны час не забудзьце абазначыць сябе флікерамі.

ДАІ Мядзельскага РАУС

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц